У 30-гадовай жыхаркі Віцебска міліцыя знайшла нямецкі кулямёт
Корпус нямецкага кулямёта “МГ-40” часоў Другой сусветнай вайны знайшлі міліцыянты ў 30-гадовай беспрацоўнай жыхаркі Віцебска. Высветлілася, што зброю знайшоў яе грамадзянскі муж. Ён натрапіў на
“рэха вайны” ў лесе каля вёскі Новае Сяло Лёзненскага раёна Віцебскай
вобласці і, відаць, палічыў, што кулямёт, хоць і без затвора,
спатрэбіца ў гаспадарцы.
Зараз праваахоўныя органы праводзяць праверку, інфармуе газета “Звязда”.
Зараз праваахоўныя органы праводзяць праверку, інфармуе газета “Звязда”.