У Адэсу прыйшоў ужо дзясяты танкер з нафтай для Беларусі

Танкер "Ceram Sea" прывёз у Адэсу 74 тысячы тон венесуэльскай нафты, паведамляе сайт "UA-Tenders". Гэта ўжо 10-ы танкер з нафтай з Венесуэлы для Беларусі. Агулам за паўгода праз Адэскі порт прайшло амаль 700 тысяч тон венесуэльскай нафты (без уліку апошняга танкера). Першая партыя нафты для беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства "Петралера Белавенесалана" прыбыла ў Адэсу сёлета ў красавіку.