У адным з раёнаў М'янмы ад урагану загінулі 80 тысяч чалавек
Не менш за 80 тысяч чалавек загінулі ў адным з раёнаў М'янмы. Гэта адбылося ў выніку ўрагану, які прайшоў па тэрыторыі краіны ў ноч на 2 траўня, перадае агенцтва France Presse. Па словах кіраўніка адміністрацыйнай акругі горада Лабуты, сталіцы аднайменнага рэгіёна ў дэльце ракі Іравадзі, некалькі дзясяткаў вёсак цалкам змытыя стыхіяй.
Агенцтва не змагло атрымаць пацверджанні гэтай інфармацыі ад цэнтральных уладаў. Аднак дзяржаўныя СМІ М'янмы раней паведамлялі пра 60 тысяч загінулых і зніклых без вестак. Павераны ў справах ЗША у М'янме Шары Вілароса сцвярджае, што ў дэльце Іравадзі маглі загінуць больш за 100 тысяч чалавек, бо там цалкам разбураныя да 95 адсоткаў населеных пунктаў.
Нагадаем, трапічны цыклон "Наргис" пакінуў без жытла каля трох мільёнаў жыхароў М'янмы. Чырвоны крыж і UNICEF ужо распачалі раздаваць першую гуманітарную дапамогу пацярпелым, аднак супрацоўнікі дабрачынных арганізацый скардзяцца, што ўлады краіны затрымоўваюць выдачу віз.
Тут.by