У аэрапорце "Мінск-1" аварыйна сеў самалёт авіякампаніі "Атлант-Саюз"
Самалёт Эмбраер-120 расійскай авіякампаніі "Атлант-Саюз" здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце "Мінск-1". Як паведамляе "Інтэрфакс", самалёт выконваў рэгулярны рэйс "Масква-Мінск". У прадстаўніцтве авіякампаніі ў Мінску заявілі, што сітуацыя была выкліканая сапсаванай сігналізацыяй выпушчанага шасі.
Самалёт здзейсніў спакойную пасадку, ніхто з 7 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, пашкоджанняў і ўдараў не атрымаў.
Самалёт здзейсніў спакойную пасадку, ніхто з 7 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, пашкоджанняў і ўдараў не атрымаў.