У акругах, дзе балатуюцца буйныя чыноўнікі, выбары ўжо адбыліся

Больш за 50% выбаршчыкаў прагаласавалі ў пяці акругах Віцебскай вобласці ўжо да 12 гадзінаў 28 верасня. Агулам па рэгіёне на той час у выбарах прынялі ўдзел 47,5% выбаршчыкаў (агулам па краіне - 39,2%).  У Віцебскай сельскай акрузе № 21 на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 52,8% грамадзян, у Глыбоцкай № 22 - 53,3%, Сенненскай № 30 - 53,9%, Лепельскай № 23 - 51,5%.

Найбольшую актыўнасць праявілі выбаршчыкі Міёрскай акругі № 24 - там па стане на 12.00 прагаласавалі 55% грамадзян.

Адзначым, што па Глыбоцкай акрузе балатуецца старшыня Віцебскага аблвыканкама Ўладзімір Андрэйчанка, па Сенненскім - намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў, па Лепельскім - старшыня Чашніцкага райвыканкама Анфім Міхалевіч, па Міёрскім - дзейны парламентар Уладзімір Скавародка.

БелаПАН