У Антопалі спалілі 85-гадовую старую і яе сына

Крымінальную справу па факце забойства і спалення двух чалавек распачала пракуратура Драгічынскага раёну, паведамляе БЕЛТА. Ноччу з 15 на 16 чэрвеня ў Антопалі Драгічынскага раёну адбыўся пажар. Калі яго патушылі, то знайшлі целы 85-гадовай гаспадыні дому і яе сына, якому было 55 год. Судова-медыцынская экспертыза ўжо вызначыла, што смерць была гвалтоўнай. Маці і сын загінулі ад шматлікіх раненняў.
 
Гэтая сям'я не стаяла ў міліцыі на ўліку як праблемная.