У Аргентыне скралі сцэнар новага фільма Фрэнсіса Копалы

Пяць узброеных рабаўнікоў здзейснілі налёт на размешчаны ў багатым квартале Буэнас-Айрэса дом вядомага амерыканскага кінарэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы. Налётчыкі скралі камп’ютары і кінаабсталяванне. У адным з камп’ютараў знаходзіўся тэкст сцэнара і нарыхтоўкі да будучага фільма рэжысёра.

Падчас налёту Копалы дома не было. Яго прадстаўнік праз прэсу звярнулася да налётчыкаў, прапанаваўшы ім узнагароду за вяртанне камп’ютара, які, па яе словах, "мае жыццёва важнае значэнне" для рэжысёра і яго працы.

“Інтэрфакс”