У Аршанскай калоніі загінуў зняволены

У цэху прадпрыемства, што знаходзіцца ў аршанскай папраўчай калоніі №8, смяротна траўміраваны зняволены.
Здарэнне адбылося ў аўторак, калі брыгада, якая складаецца з асуджаных, рамантавала вентылятар, што выцягвае паветра з фарбавальнага цэху. Давялося ўжываць сварку, у выніку чаго пары лаку і фарбы загарэліся, успыхнуў дах.

Калі агонь перакінуўся ў фарбавальную камеру, людзі адразу ж выйшлі на вуліцу. У гэты момант 38-гадовы зняволены ўспомніў, што нешта забыўся ў цэху... Калі ён вярнуўся, прагрымеў выбух. Пацярпелага з траўмай галавы і пераломамі адразу ж адвезлі ў аршанскую лякарню. Аднак медыкі не здолелі нічога зрабіць.

“СБ”