У Аршанскім раёне хлопчык зваліўся ў 7-метровую яму (фота)
Здарэнне адбылося ў вёсцы Межава. Дзеці гулялі ў футбол і мяч патрапіў у пусты пажарны рэзервуар, накрыты жалезабетоннымі плітамі.
11-гадовы хлопчык паспрабаваў залезці туды, каб дастаць мяч і зваліўся ўніз. Самастойна вылезці з ямы ён не мог. На месца выклікалі выратавальнікаў, якія з дапамогай лесвіцы дасталі падлетка. Яго шпіталізавалі з "закрытай чэрапна-мазгавой траўмай", паведамляе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by