У Аршанскім раёне інвалід пагражаў узарваць сваю тумбачку
У спецінтэрнаце для былых зняволеных, што у вёсцы Якаўлевічы Аршанскага раёну, учора ўвечары нарабіў перапалоху адзін з пастаяльцаў.
52-гадовы інвалід другой групы, раней неаднаразова асуджаны за крадзяжы ды хуліганства, паведаміў ахоўніку, што… замініраваў уласную тумбачку. Патлумачыў былы "зэк" свой учынак тым, што з тумбачкі апошнім часам знікаюць грошы. Вось і падрыхтаваў пастку на злодзея.
Адміністрацыя інтэрната выклікала міліцыю, сапёраў ды іншыя адпаведныя службы. Усіх насельнікаў інтэрнату, медыцынскі персанал, а таксама жыхароў наваколля тэрмінова эвакуіравалі. Пра тое, што ж знайшлі сапёры ў тумбачцы, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“У тумбачцы знайшлі частку кумулятыўнай гранаты, ад якой адыходзілі драты да звычайнай "пальчыкавай" батарэйкі. Выглядала канструкцыя досыць сур'ёзна, але выбухоўкі ў ёй не было”.
Зараз “мінёру” давядзецца адказваць за заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы і кампенсаваць выдаткі на працу спецслужбаў. Але не раней, чым ён пройдзе курс лячэння: калі злачынцу везлі ў пастарунак, у яго прыхапіла сэрца.
Дарэчы, як паведамілі ў спецінтэрнаце, грошы і дакументы, якія, нібыта, скралі ў інваліда, знайшліся. Мужчына сам схаваў іх пад матрасам ды забыўся.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск