У Аршанскім раёне ўнук нажом спрабаваў забіць сваю бабулю

Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў горадзе Барань. Унук 67-гадовай пенсіянеркі тры дні з сябрамі распіваў у яе доме спіртныя напоі. Калі жанчына не вытрымала і выказала сваяку ўсё, што пра яго думае, ён узяўся за нож. Зламыснік нанёс некалькі ўдараў нажом. Пацярпелая шпіталізаваная ў цэнтральную гарадскую бальніцу Оршы.

У дачыненні да маладога чалавека распачатая крымінальная справа па артыкуле "Замах на забойства". Ён знаходзіцца пад вартай.

Фота — Fotolia