У Асіповічах з’явіліся партрэты палітвязня Змітра Дашкевіча
На вуліцах горада Асіповічы Магілёўскай вобласці з’явіліся партрэты палітвязня, лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча. Яны раклеяныя на дошках аб’яваў. Мясцовыя маладафронтаўцы кажуць, што
такім чынам яны прыцягваюць увагу людзей да рэпрэсій, якія працягваюцца
ў Беларусі.
Нагадаем, Дашкевіч летась быў асуджаны на паўтары гады зняволення за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Таксама асіповіцкая моладзь учора правяла яшчэ адну сімвалічную акцыю — ў цэнтральны гарадскі фантан былі пушчаныя бел-чырвона-белыя папяровыя караблікі.
Прэс-служба «Маладога фронту»