У асобна ўзятай гаспадарцы Брэстчыны ўсім абяцаюць заробак у $500

На Брэстчыне ёсць сельская гаспадарка, у якой усе спецыялісты атрымоўваюць аднолькавую зарплату. Прынамсі такую выснову можна зрабіць, прачытаўшы абвестку, змешчаную у газеце “Пінскі веснік”. Згодна з аб’явай ААТ “Усход-Камянец” на сталую працу запрашаюць: заатэхніка, ветэрынарнага лекара, агранома, трактарыста-машыніста і аператара машыннага даення. Самае незвычайнае ў тым, што працадаўца кожнаму кандыдату прапаноўвае аднолькавы заробак у 1,5 мільёна рублёў. Яшчэ крыху намаганняў і ў асобна ўзятай гаспадарцы Брэсцкай вобласці сярэдні заробак складзе 500 долараў.