У Аўстраліі хочуць правесці рэферэндум аб прызнанні правоў абарыгенаў
У Аўстраліі пройдзе агульнанацыянальны рэферэндум па пытанні аб прызнанні абарыгенаў. Адпаведныя змены могуць быць унесеныя ў канстытуцыю краіны, паведамляюць інфармагенцтвы. Дату рэферэндуму пакуль не прызначылі. Цяпер у Аўстраліі, насельніцтва якой складае 22 мільёны чалавек, жыве каля 470 тысяч абарыгенаў, а ў пачатку засваення кантынента колькасць карэннага насельніцтва перавышала мільён чалавек. Прадстаўнікі карэнных народаў лічацца найбяднейшай і сацыяльна неабароненай часткай аўстралійскага грамадства.