У Аўстраліі лазеры астраномаў прыраўнялі да агнястрэльнай зброі

Да агнястрэльнай зброі прыраўнялі лазерныя прыборы астраномаў-аматараў улады аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс.  Прычынай такога кроку сталі нярэдкія інцыдэнты, калі экіпажы самалётаў і верталётаў на ўзлёце асляпляліся промнямі лазерных прыбораў. Цяпер за валоданне імі без адпаведнага дазволу пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе РИА "Новости"