У Аўстрыі ў закінутым грузавіку знайшлі 70 целаў мігрантаў (відэа)
Колькасць нелегалаў, якія перасякаюць межы ЕС, працягвае павялічвацца.
У закінутым грузавіку, знойдзеным у чацвер на ўсходзе Аўстрым, знайшлі болей за 70 целаў, інфармуе ВВС са спасылкай на аўстрыйскі МЗС. Усе загінулыя былі мігрантамі. Паводле папярэдняга расследавання, людзі былі мёртвымі ўжо некаторы час і іх целы пачалі разлагацца.
Міністр замежных справаў Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў, што ключавыя палажэнні палітыкі Еўрасаюза па прыёме мігрантаў не працуюць.
Толькі за апошні месяц межы ЕС перасекла рэкордная колькасць нелегальных мігрантаў — болей за 107,5 тысяч чалавек.

Фота: EPA, AP