У аўтааварыі пад Гродна адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі траўмы
Кіроўца "Нісана" парушыў правілы праезду скрыжавання.
Аўтааварыя адбылася каля Гродна 23 лістапада. Падчас руху з боку вёскі Брузгі кіроўца "Нісана" парушыў правілы праезду скрыжавання. Выязджаючы на галоўную дарогу, ён праігнараваў патрабаванні дарожнага знака. Пры павароце ў бок вёскі Падліпкі "Нісан" атрымаў вельмі моцны ўдар у правы бок ад пазадарожніка "Міцубісі".
Кіроўца пазадарожніка амаль не пацярпеў. Пасажырка "Нісана" з задняга сядзення, куды прыйшлася асноўная сіла ўдару "Міцубісі", памерла на месцы аварыі. Кіроўца "Нісана", яго жонка, а таксама двое пасажыраў на заднім сядзенні шпіталізаваны. Усе яны не былі прышпілены, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Фота — ДАІ