У аўторак пройдзе генеральная рэпетыцыя параду, некаторыя дарогі закрыюць

Увечары 30 чэрвеня ў сувязі з генеральнай рэпетыцыяй параду, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі, будзе абмежаваны рух па некаторых вуліцах Мінска.
З 19.00 да 20.00 будзе зачынены рух усіх відаў транспарту па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Астрашыцкая да Сурганава ў абодвух накірунках.

З 19.30 да 20.30 будзе зачынена вуліца Сурганава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Якуба Коласа, а таксама ад вуліцы Якуба Коласа да скрыжавання Арлоўскай і Карастаянавай.

У той жа час закрыюць вуліцу Максіма Багдановіча ад Някрасава да вуліцы Янкі Купалы.

Праспект Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева закрыюць з 19.00 да 3.00. Пры гэтым трамваі хадзіць будуць, перадае БелаПАН.