У Бабруйск вярнулася вялікая вада: 144 дамы падтопленыя

У выніку моцных залеваў апошніх дзён у Бабруйску адбылося падтапленне 144 дамоў, з якіх 109 — прыватныя падворкі, а 35 — жылыя дамы. Найбольшую шкоду ад пад’ёму Бярэзіны атрымалі вуліцы Халтурына, Кірава і Рачная. Мясцовыя выратавальнікі паведамілі, што для барацьбы з нечаканым затапленнем было выкарыстана 370 тон друзу, якія вазілі 10 самазвалаў.

Ніхто з бабруйчан не звяртаўся з просьбай пра адсяленне ці эвакуацыю. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Юры Мятліцкі.

Мятліцкі: "У нас застаюцца зараз падтопленымі 109 падворкаў, з іх 35 жылых дамоў. Там працуе тэхніка - зараз працуе 15 адзінак тэхнікі водаадпампоўкі, 3 пагрузчыкі, 10 самазвалаў. І нашыя работнікі МНС".

Па словах Мятліцкага, залевы размылі некалькі прыбярэжных вуліц, але цэнтр гораду не пацярпеў.