У Бабруйскім лесатэхнічным каледжы будуць пашыраць ужытак беларускай мовы
Адпаведнае пытанне разглядалася на педсавеце выкладчыкаў навучальнай установы, які прайшоў 17 студзеня.
Выступоўцы зачыталі на педсавеце радкі Францішка Багушэвіча “Не цурайцеся мовы беларускай, каб не ўмёрлі” і выказаліся за пашырэнне яе ўжытку. Беларускамоўны выкладчык каледжа Юры Грынявецкі адзначыў, што педсавет адбываўся па разнарадцы з мясцовага гарвыканкама.
“На педсавеце я выказаўся за тое, каб мы прынялі пастанову з нагоды таго, каб пашырэнне ўжытку мовы пачалося з пераводу школаў на беларускую мову, быў створаны беларускі ўніверсітэт, — гаворыць Юры Грынявецкі. — Аднак мая прапанова не знайшла падтрымкі прысутных. Напрыканцы, усе прысутныя прынялі рашэнне пашыраць ужыванне мовы ў каледжы. Аднак, канкрэтных мерапрыемстваў для гэтага распрацавана не было”.