У Бабруйску афіцэр здаваў камерсантам сваіх жаўнераў напракат
Напракат здаваў сваіх жаўнераў камерсантам камандзір адной з часцей Бабруйскага гарнізона. Як паведамляе Генпракуратура, маёр па просьбе свайго знаёмага
накіроўваў у яго распараджэнне вайскоўцаў для пагрузкі будаўнічых
матэрыялаў. За танную рабсілу афіцэр атрымаў ад удзячнага бізнэсмена
“ганарар” у памеры 100 тысяч рублёў.
І такіх выпадкаў было нямала. Жаўнеры працавалі і на пагрузцы-разгрузцы садавіны ў адной з бабруйскіх фірмаў.
За злоўжыванне ўладай міжгарнізонны суд прыгаварыў афіцэра да 3 месяцаў арышту. Яго звольнілі з Узброеных Сілаў Беларусі, інфармуе газета “Звязда”.