У Бабруйску дзеля эканоміі пачнуць будаваць па старых тыпавых праектах

У 2010 годзе дзеля эканоміі сродкаў, выдаткаваных на будаўніцтва, у Бабруйску пачнуць будаваць па старых тыпавых праектах.
Будаўнікі кажуць , што эканомія відавочная. Напрыклад, ад кошту праекту ў 220 мільёнаў рублёў пры выкарыстанні старых будаўнічых праектаў адразу адымаецца 100 мільёнаў, то бок праект таннее амаль напалову. Усе праекты гэтага года будуць будавацца менавіта з такім падыходам, нават жылы комплекс “Алімпійскі”.

Сцвярджаецца, што вонкава збудаванні застануцца ўнікальнымі і адрознымі ад іншых, але самі кватэры і іх планіроўка будуць тыпавымі.