У Бабруйску дзейнічае лодачная пераправа праз Бярэзіну (фота)

У Бабруйску ўвесь цёплы сезон дзейнічае лодачная пераправа праз раку. Перавозкай ахвотных трапіць на другі бок Бярэзіны займаецца стары лодачнік, якога мясцовыя жыхары называюць проста Дзед. 

Афіцыйна пераправа працуе восем з паловай гадзінаў на дзень, але яе гаспадар начуе ў сваёй лодцы ўсё лета, таму кожны ахвотны мае магчымасць пераправіцца праз раку ў любы час дня і ночы.

Касавы апарат у самаробнай лодцы ляжыць наўпрост у... пластыкавым вядры. Перавозка каштуе 1000 беларускіх рублёў з аднаго пасажыра. Па словах бярэзінскага перавозчыка, справа хоць і не надта багатая, але акупаецца. Асноўныя кліенты — гараджане, якія трымаюць лецішчы за Бярэзінай, а таксама рыбакі.



Фота Алеся Сушчэўскага