У Бабруйску паставілі чыгунны верставы слуп-указальнік (фота)
Верставы слуп-указальнік з'явіўся ў цэнтры Бабруйска, недалёка ад плошчы Леніна. На ім размешчаны шыльдачкі з надпісамі і адлегласцямі да асноўных гарадоў і сталіцаў свету — Нью-Ёрка, Масквы, Кіева, Адэсы, Варшавы, Парыжа, Лондана, Берліна, Рыма, Тэль-Авіва, Пекіна...
Таксама на чыгунным слупе месца знайшлося і для ўказальнікаў на гарады-пабрацімы Бабруйска.
Ёсць на слупе і указальнік на Плешчаніцы — невялікае мястэчка пад Мінскам. Чым такі гонар заслужыў невялікі гарадскі пасёлак пад Мінскам, невядома, але ў Бабруйску вядомая прыказка: “У Беларусі тры сталіцы: Мінск, Бабруйск і Плешчаніцы”.
Адзначым, што ідэя ўсталявання слупа належыць кіраўніцтву бабруйскага “Вадаканала”.