У Бабруйску замест рамонту сістэмы ацяплення будуць эканоміць на цяпле
Камісія па эканоміі цяпла створана пры гарвыканкаме. Сфера дзейнасці закранае адміністрацыйныя будынкі і аб’екты сацыяльнай сферы, дзе персанал не знаходзіцца кругласутачна. Тэмпература ў такіх будынках у выходныя дні і па начах не павінна перавышаць 12 градусаў. У выпадку парушэнняў вызначаных нормаў кіраўніцтва прадпрыемстваў і ўстаноў будзе прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Між тым многія школы і каледжы патрабуюць тэрміновага рамонту сістэмы ацяплення. У многіх кабінетах нават удзень тэмпература не падымаецца вышэй за 12 градусаў з прычыны састарэлых трубаў і сістэм. Настаўнікі і навучэнцы ўсю зіму вучацца ў верхняй вопратцы.
Некаторыя бабруйчане іранічна заўважаюць, што ў гэтай сітуацыі хутчэй неабходна стварыць камісію, якая б сачыла за тэмпературай у памяшканнях навучальных установаў і будынкаў сацыяльнай сферы ўдзень, а не кантралявала і без таго нізкую тэмпературу ўначы.