У Бабруйску затрымалі чатырох дэмакратычных актывістаў

Як паспела паведаміць па тэлефоне адна з затрыманых Вольга Піманава, міліцыянты патлумачылі свае дзеянні "скаргамі грамадзян".

Па словах Піманавой, разам з ёй затрыманыя Таісія Кабанчук, Галіна Смірнова і Максім Рыжкевіч. Іх даставілі ў гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў, перадае Радыё "Свабода".