У Баку затрыманы беларус, які фатаграфаваў амбасаду Ірака

27-гадовага грамадзяніна Беларусі Андрэя Міхіева затрымалі 4 чэрвеня ў Баку ахоўнікі парадку. Нагодай стала тое, што ён фатаграфаваў будынак амбасады Ірака ў Азербайджане. Пасля падрабязных тлумачэнняў нашага суайчынніка адпусцілі.  Дарэчы, у гэты ж дзень былі затрыманыя чацвёра грамадзян Ірана — яны фатаграфавалі амерыканскую амбасаду ў Баку. Іх паліцыянты таксама адпусцілі пасля таго, як атрымалі тлумачэнні.

TrendLife