У Баку з'явіцца Цэнтр беларускай мовы і культуры
Цэнтр беларускай мовы і культуры з'явіцца ў Баку. Яго адкрыюць у лютым-сакавіку 2010 года ў Бакінскім славянскім універсітэце. Як паведамляе агенцтва "Навіны-Азербайджан", у Баку пабываў рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Пётр Кухарчык. Ён сустрэўся са студэнтамі, кіраўніцтвам славянскага ўніверсітэта, азнаёміўся з працай цэнтраў, створаных прадстаўнікамі іншых краін.