У Баранавічах 21-гадовага хлопца выселілі на вуліцу

Год таму хлопцу адключылі ўсе камунальныя паслугі, бо ён іх не аплочваў. А днямі за шматмільённыя пазыкі яго праз суд увогуле выселілі з кватэры без прадстаўлення іншага жытла. Двухпакаёвую кватэру ён не прыватызоўваў.

Па словах суседзяў, хлопец ператварыў жытло ў свінарнік. На момант высялення гаспадара не было дома — ён не з’яўляўся ў кватэры з Новага года.