У Баранавічах ад пнеўманіі памёр 28-гадовы мужчына
“Згарэў за некалькі дзён”, — кажуць калегі 28-гадовага інжынера, які працаваў на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні. Гэта другая зафіксаваная ахвяра пнеўманіі ў Баранавічах. Раней памерла 36-гадовая касірка ўнівермага “Усходні”, якая запозна пачала лячэнне. У суседніх Ганцавічах памерлі трое, адна з іх — 37-гадовая цяжарная жанчына.