У Баранавічах арыштавалі шайку, якая рабавала сельскія крамы

Міліцыя затрымала чатырох мужчын 25-35 год, якіх падазраюць у серыі рабаўніцтваў сельскіх крамаў у Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах. Мужчыны нідзе не працавалі, у мінулым амаль усе былі асуджаныя.  Працавалі проста: залазілі ў крамы праз вакно, адключалі сігналізацыю і забіралі спіртное, прадукты і пабытовую тэхніку. Усяго чацвёрка накрала тавараў на 10 млн рублёў.