У Баранавічах аўтамабіль зваліўся ў неагароджаны катлаван (фота, відэа)
Здарэнне адбылося на Радаўніцу, 14 траўня. З ямы машыну выцягнулі толькі праз 14 гадзін.
Абсталяванне для пад'ёму машыны дало будаўнічае ўпраўленне, чые работнікі і раскапалі катлаван. У выратаванай машыны пашкоджаны кузаў і няспраўная электрыка.
Як піша газета "Іntex-press", доўгі час кіроўца, які трапіў у непазначаную яму пасярод праезнай часткі, не мог знайсці кран, каб дастаць машыну. У святочны дзень да службы эвакуацыі было не датэлефанавацца.
Кіроўца кажа, што збіраецца падаваць пазоў у суд на пакрыццё шкоды.


Фота — intex-press.by