У Баранавічах быў пажар у інтэрнаце, эвакуявалі 12 чалавек (фота)

У Баранавічах увечары 2 снежня адбыўся пажар у інтэрнаце на вуліцы Прытыцкага. Узгаранне пачалося ў адным з пакояў на пятым паверсе, дзе жыў мужчына з сынам. Былі эвакуяваныя 12 чалавек.  

Выратавальнікі знайшлі мужчыну на падлозе ў калідоры пры ўваходзе ў сумежны пакой. Пажар быў хутка ліквідаваны, пацярпелых няма. Агнём былі пашкоджаныя канапа, тэлевізар, лядоўня, іншая маёмасць.

Як інфармуе прэс-служба МНС, мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць падчас курэння

Фота — МНС