У Баранавічах міліцыя забрала аўтамабіль з 11 тонамі шампіньёнаў
"Рэно-Прэміум" кіраваў 41-гадовы мясцовы жыхар.
Праваахоўнікі палічылі, што дакументы на груз выклікаюць сумненні ў іх сапраўднасці. Дарэчы, груз шампіньёнаў (11 тон 100 кг) быў ацэнены на суму 228 млн 204 тысячы 900 рублёў. Праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.