У Баранавічах на пляцоўку жылога дома правялі ўнітаз

У пракуратуру Баранавічаў паступіў зварот ад жыхароў шматкватэрнага дома.
Адбыўся самавольны захоп часткі лесвічнай пляцоўкі — адна з жыхарак абсталявала на ёй санвузел, прычым з санкцыі гарвыканкама.

Пра гэта паведаміў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук. Па яго словах, пазапраўнае рашэнне было скасавана. Лесвічная пляцоўка адноўленая.

Па матэрыялах газеты “Вечерний Брест”