У Баранавічах пачалі шыць павязкі “эканом-класа”

Павязкі “эканом-класа” пачалі шыць у Баранавічах. Старыя павязкі каштавалі 1243 рублі, новыя будуць каштаваць 921 рубель.  Галоўная інжынерка баранавіцкага баваўнянага аб'яднання Марына Савоська патлумачыла, што новыя павязкі меншыя, трохслойныя, а не чатырохлойныя, і мацуюцца гумкаю, а не матузкамі. Дагэтуль баранавіцкія швачкі пашылі і прадалі 121 тысячу павязак старой мадэлі.