У Баранавічах паўторна злавілі жанчыну за рулём у нецвярозым стане
Бадай, упершыню ў Баранавічах за рулём аўтамабіля паўторна на працягу чатырох месяцаў апынулася нецвярозая жанчына. 34-гадовую кабету супрацоўнікі ДАІ першы раз затрымалі п'янай за рулём у студзені гэтага года і пазбавілі правоў кіроўцы, а днямі яна зноў патрапіла ў поле зроку міліцыі і была за рулём нецвярозай. Адзначым, што працуе кабета гандлёвым прадстаўніком на прадпрыемстве, якое вырабляе алкагольныя напоі.