У Баранавічах попыт на аўтамабілі вырас удвая

Раней за дзень здымалася і ставілася на ўлік тут прыкладна 170 машын, цяпер — больш за 300. За 20 дзён сакавіка знятыя і пастаўленыя на ўлік 3300 аўтамабіляў. Па словах міліцыянтаў, машыны пераважна ўжываныя, якім па 6-10 год.

Здараюцца чэргі і ў банках: людзі бяруць крэдыты, каб набыць машыну. Ніхто не хоча пераплочваць улетку за растаможку.