У Баранавічах п'яны хуліган пратараніў жалезнай сметніцай банкамат

З жалезнай сметніцай у руках кінуўся на банкамат у адміністрацыйным будынку Баранавіцкага завода станкапрыладаў беспрацоўны мужчына. На месца здарэння прыбылі міліцыянты і затрымалі п'янага хулігана. Рамонт банкамата будзе каштаваць больш за мільён рублёў. Гэтыя грошы давядзецца выкласці парушальніку.