У Баранавічах п’яны кіроўца разбіў аўто і кінуў паміраць пасажыраў (фота)

Дарожная аварыя са смяротным вынікам здарылася ўначы 17 чэрвеня ў Баранавічах. 23-гадовы нецвярозы кіроўца аўтамабіля “Рэно Лагуна” ехаў па вуліцы Кірава і не справіўся з кіраваннем. Ён наехаў на бардзюрны камень, дарожны знак і светлавую апору.

У салоне “Рэно” на заднім сядзенні знаходзіліся пасажыры — 23-гадовы хлопец і 18-гадовая дзяўчына, абодва атрымалі траўмы. Хлопец сканаў на месцы здарэння да прыезду хуткай, а дзяўчына дастаўленая ў лякарню.

Сам кіроўца збег з месца здарэння. Яго затрымалі, па факце здарэння праводзіцца праверка, піша “Віртуальны Брэст”.