У Баранавічах ствараюць службу перавозкі памерлых
У Баранавічах «хуткая» больш не
будзе забіраць памерлых з дому. Паводле рашэння гарвыканкаму, на прадпрыемстве
«Памяць» ствараецца адмысловая служба, якая запрацуе ад 1 чэрвеня. Паслуга
будзе платная і кругласуткавая. Цяпер набываюць спецыяльны аўтобус і складаюць
прайскурант.