У Баранавічах суд прысудзіў штраф "за падтрымку ідэяў Лукашэнкі"
Баранавіцкага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Рыгора Грыка мясцовы суд аштрафаваў на 700 тысяч рублёў нібыта "за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі". Сам Рыгор Грык сцвярджае, што быў толькі яе ўдзельнікам. Адвакатка звярнула ўвагу суда на недастатковасць доказаў, на недакладнасці і выпраўленні ў паперах. Аднак суддзя Аксана Сарахман вырашыла не звяртаць увагі на меркаванне адваката.
Рыгор Грык у інтэрв’ю Еўрарадыё адзначыў, што пацярпеў за падтрымку ідэяў Аляксандра Лукашэнкі: “Я стаяў на мітынгу з лозунгам: “Баранавічы супраць павышэння цэнаў”. Такую ж пазіцыю заяўляў і Аляксандр Лукашэнка. Выходзіць, што мяне рэпрэсіравалі за падтрымку ідэяў кіраўніка дзяржавы?”.
Рыгор Грык мае намер аспрэчыць рашэнне Баранавіцкага суда ў вышэйшай інстанцыі.