У Баранавічах у траншэі адкапалі жывога мужчыну (фота)
Здарэнне адбылося ў другой палове дня 29 верасня.
50-гадовы мясцовы жыхар капаў траншэю для падвядзення да дома вадаправода. Раптоўна яна абвалілася і яго засыпала па грудзі на глыбіні больш за 2 метры.
Адкапалі мужчыну выратавальнікі. Пацярпелага шпіталізавалі ў баранавіцкую лякарню, інфармуе прэс-служба МНС.






Фота — МНС