У Баранавічах устанавілі помнікі лётчыкам, якія летась загінулі ў Польшчы

Помнікі лётчыкам, якія летась загінулі ў Польшчы, устанавілі ў Баранавічах. Нагадаем, падчас міжнароднага авія-шоў у Радаме беларусы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч адвялі самалёт Су-27, які губляў вышыню, ад жылых дамоў. Гэта каштавала лётчыкам жыцця.  Учора ў адным з праваслаўных храмаў Баранавічаў прайшло набажэнства ў гонар загінулых лётчыкаў, а на могілках, дзе былі ўсталяваныя гранітныя помнікі, прайшоў памінальны мітынг.  
Тэлеканал СТВ нагадвае, што вясной сёлета помнік быў адкрыты і на месцы трагедыі ў Польшчы.