У Баранавічах з-за леташняга выбуху адмянілі Купалле

Упершыню за больш чым дваццацігадовую традыцыю святкавання Купалля, якое адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня, масавага гуляння на беразе Свяцілаўскага возера ў Баранавічах не будзе.
Мерапрыемствы адмянілі з-за немагчымасці забяспечыць выкананне ўсіх правіл бяспекі, уведзеных пасля леташніх падзей 3 ліпеня ў Мінску, піша “Intex-Press”.

Па словах міліцыянтаў, у адпаведнасці з новымі правіламі бяспекі месца масавага мерапрыемства павінна быць агароджанае, а пропуск на яго павінен праходзіць праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем ручных або стацыянарных металашукальнікаў.

Паколькі агародзіць тэрыторыю вакол возера немагчыма, улады вырашылі адмяніць свята.