У Баранавічах замініравалі кабінет дырэктара завода “Атлант”
Учора ўвечары невядомы “замініраваў” кабінет дырэктара баранавіцкага завода “Атлант”. Прынамсі, пра гэта ён паведаміў па тэлефоне міліцыянтам.
Да адміністрацыйнага будынка станкабудаўнічага завода выехалі нарады міліцыі, сапёры, пажарнікі і медыцынская дапамога. Падчас агляду будынка ніякіх небяспечных прадметаў не знайшлі.
Як паведамляе “Intex-press”, на працягу вельмі кароткага часу быў усталяваны нумар тэлефона, з якога званіў “мінёр”.
Па непацверджаных звестках, ім аказаўся мужчына, які раней лячыўся ў псіхіятрычнай лякарні. Дзякуючы такому ўчынку, ён спрабаваў зноў патрапіць у лякарню.