У Баранавічах затрымалі расіяніна, якому забаранялася наведваць Беларусь

Грамадзяніна Расіі затрымалі ў Баранавічах. Ён падазраецца ў здзяйсненні рабаўніцтва.
Падчас следства высветлілася, што ў канцы мінулага года расіянін за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі змяшчаўся ў ізалятар часовага ўтрымання ў Івацэвічах, пасля чаго быў прымусова высланы з нашай краіны. Яму забаранялася з’яўляцца ў Беларусі на працягу дзесяці год. Праваахоўнікі кажуць, што цяпер спадзявацца на высылку яму не выпадае.