У Баранавічах затрыманыя 22 чалавекі, сярод іх Павел Севярынец
Сёння ў 9.30 у Баранавічах распачаўся суд над Яраславам Грышчэнем. Падтрымаць моладзевага актывіста, якога абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі з’ехалася моладзь з розных гарадоў, а таксама вядомыя палітыкі. У залю прапусцілі толькі прадстаўніка амерыканскай амбасады і Аляксандра Мілінкевіча. Каля сотні чалавек засталіся каля будынка суда.
Яны разгарнулі расцяжку “Зараз не 1937-мы” і ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянты акружылі прысутных і затрымалі 22 чалавекі. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміла журналіст і праваабаронца Марыя Савушкіна.
“Іх узялі ў кола, расцяжку адабралі, сцягі таксама, затым запіхалі ў “Газэль” і адвезлі ў РАУС. Сярод затрыманых Зміцер Хведарук, Павел Севярынец, Іван Шыла, а таксама фотакарэспандэнты Арсені Пахомаў ("Наша Ніва"), Віктар Драчоў (AFP), Васіль Фядосенка (Reuters)”.
Прозвішчы іншых затрыманых: Акопаў, Буланава, Здрук, Кісель, Клюеў, Крапівіна, Курза, Мільяенец, Рубелка, Салаўёва, Сапуцька, Сілюціч, Смаленка.