У Баранавіцкім раёне пад цягнік трапіў пацыент псіхдыспансэра

У Баранавіцкім раёне грузавы цягнік збіў маладога чалавека, які ўцёк з псіханеўралагічнага дыспансэра, паведамляе газета Іntex-press. Трагедыя адбылася нападалёк ад вёскі Гінцэвічы ўвечары 22 кастрычніка. Асобу загінулага доўга не маглі высветліць. Толькі сёння, у панядзелак 25 кастрычніка стала дакладна вядома, што гэта жыхар Брэста, які ляжаў у абласным псіхдыспансэры і ўжо неаднаразова спрабаваў звесці рахункі з жыццём. Таму галоўная версія здарэння — самазабойства.