У Баранавіцкім раёне пад цягнік за дзень трапілі два пенсіянеры

Электрацягніком № 824 Баранавічы — Мінск была смяротна траўмаваная 70-гадовая жыхарка Баранавічаў. "Трагедыя здарылася на прыпынку Крошына. Акалічнасці гібелі пажылой жанчыны зараз высвятляюцца", — паведамляе інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на намесніка начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Валерыя Дзяжко.
 
Другі выпадак здарыўся ў Баранавічах, дзе пад коламі цягніка загінуў 77-гадовы мужчына. Мужчына пачаў пераходзіць пуці непасрэдна перад дызель-цягніком Баранавічы — Ліда, спатыкнуўся і ўпаў. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць трагедыі не атрымалася.